Беларус Аляксей Грышын выйграў этап Кубка свету па фрыстайле
На этапе Кубка свету па фрыстайле, што адбываецца ў Кітаі, паспяхова выступіў беларус Аляксей Грышын. У горадзе Чаньджун наш суайчыннік выйграў спаборніцтвы ў лыжнай акрабатыцы, набраўшы 249,25 бала. Адзначым, што яшчэ тры прадстаўнікі Беларусі ўвайшлі ў дзясятку наймацнейшых: Дзмітры Дашчынскі (226,61 бала) заняў 6-е месца, на 7-й пазіцыі яго таварыш па камандзе Дзяніс Восіпаў (219,61), а дзявятым у выніковым пратаколе мужчынскіх спаборніцтваў быў Антон Кушнір (208,00).
У жаночай частцы спаборніцкай праграмы беларуска Ала Цупер заняла 6-е месца, атрымаўшы 80,95 бала. Пераможцам тут стала кітайская спартоўка Шань Чжао, якая набрала 201,63 бала.
БЕЛТА
У жаночай частцы спаборніцкай праграмы беларуска Ала Цупер заняла 6-е месца, атрымаўшы 80,95 бала. Пераможцам тут стала кітайская спартоўка Шань Чжао, якая набрала 201,63 бала.
БЕЛТА