Беларусь атрымала больш за 600 мільёнаў долараў другога транша крэдыту МВФ

Больш за 600 мільёнаў долараў другога траншу крэдыту МВФ паступілі ў Беларусь. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку.
Нагадаем, 29 чэрвеня Савет дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду ўхваліў павелічэнне аб'ёму крэдытнай праграмы "стэнд-бай" для Беларусі на 1 мільярд долараў да 3,52 мільярдаў.

Акрамя таго, было прынята рашэнне вылучыць чарговы транш крэдыту нашай краіне амаль на 680 мільёнаў долараў, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, у студзені Беларусь ужо атрымала каля 800 мільёнаў долараў крэдыту МВФ.