Беларусь будзе вазіць венесуэльскую нафту і праз Клайпеду
Літва і Беларусь дамовіліся пра транзіт венесуэльскай нафты праз Клайпедскі марскі порт. На працягу наступнага года плануецца перавезці прыкладна 2,5 млн тон нафты. Пра гэта, па звестках "Литовского курьера", паведаміў гендырэктар Klaipedos nafta Рокас Масюліс. Дамова павінна быць падпісаная на працягу кастрычніка. Літва зацікаўленая ў як мага больш доўгатэрміновым супрацоўніцтве, у той час як Беларусі хацелася б скласці дамову на кароткі час.
Нагадаем, што прыкладна месяц таму ў Клайпедскі порт танкер з Венесуэлы даставіў 80 тысяч тон нафты для Беларусі. Асноўным портам для дастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь пакуль што застаецца ўкраінская Адэса.