Беларусь дамовіцца з Ісландыяй і Новай Зеландыяй пра свабодны гандаль

23 лістапада ў Жэневе пачынаюцца перамовы дэлегацый Мытнага Саюза і Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (Нарвегія, Ісландыя, Швайцарыя, Ліхтэнштэйн) пра заключэнне пагаднення аб свабодным гандлі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных на брыфінгу 18 лістапада. Старшынём беларускай дэлегацыі будзе міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.
"Пагадненне з "чацвёркай" надасць штуршок інвестыцыйнаму супрацоўніцтву і ўзмацніць пазіцыі Мытнага Саюза на міжнароднай арэне", - заявіў Савіных. Ён дадаў, што гэта ўжо другі важны крок пасля пачатку аналагічнага працэса з Новай Зеландыяй для стварэння больш спрыяльных умоваў гандлю з замежнымі партнёрамі.