Беларусь гатовая да ацяпляльнага сезону, але батарэі заўтра не затопяць

Беларусь практычна гатовая да ацяпляльнага сезону. Да заўтра павінны быць выпраўленыя асобныя недахопы.
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, паведамляе “Інтэрфакс”. Пры гэтым кіраўнік ураду нагадаў, што непасрэдна ацяпляльны сезон пачнецца пасля таго як тэмпература паветра знізіцца да +8 градусаў і пратрымаецца на працягу 5 дзён.

Згодна з прагнозам сіноптыкаў, на гэтым тыдні тэмпература паветра будзе вышэй. Адпаведна ацяпленне ў бліжэйшыя 5 дзён дакладна не ўключаць.