Беларусь і Расія стварылі сумесную базу скрадзеных аўтамабіляў
Сумесную базу скрадзеных аўтамабіляў стварылі Беларусь і Расія. Праект быў рэалізаваны ў рамках праграмы "саюзнай дзяржавы", паведамляе Першы тэлеканал. Паводле статыстыкі, скрадзеныя ў Расіі аўто часта пасля трапляюць у нашу краіну, а скрадзеныя ў Беларусі — з'яўляюцца на расійскім рынку. Мяркуецца, што выкарыстанне сумеснай базы можа значна павысіць эфектыўнасць вышуковых мерапрыемстваў.
Спецыялісты абяцаюць, што да 2012 года кожная патрульная машына будзе забяспечана партатыўным кампутарам і атрымае доступ да сумеснай базы.
Спецыялісты абяцаюць, што да 2012 года кожная патрульная машына будзе забяспечана партатыўным кампутарам і атрымае доступ да сумеснай базы.