Беларус Іван Васільеў прызнаны "Узыходзячай зоркай" балету ў Маскве
Выхаванец беларускай балетнай школы Іван Васільеў афіцыйна прызнаны "Узыходзячай зоркай". Такі тытул яму далі заснавальнікі прыза "Душа танца". Уручэнне прыза адбылося ўчора, у Міжнародны дзень танца, у Маскве. Французскія, амерыканскія, англійскія і расійскія крытыкі называюць Васільева вундэркіндам: сваю першую міжнародную ўзнагароду ён атрымаў у 15 гадоў, калі быў Беларускага харэаграфічнага каледжа. А ўжо ў наступным годзе Васільеў выйграў тры найпрэстыжнейшыя міжнародныя конкурсы. Пасля гэтага малады танцор атрымаў запрашэнне стаць салістам адразу некалькіх вядомых балетных труп, у тым ліку Амерыканскага балетнага тэатра. Аднак Васільеў выбраў Вялікі тэатр Расіі, дзе ён зараз танчыць загалоўныя партыі ў некалькіх спектаклях.
Дарэчы, прыз "Душа танца" заснаваны ў 1994 годзе Міністэрствам культуры Расіі і рэдакцыяй часопіса "Балет". Яго ўладальнікамі станавіліся шмат хто з вядомых расійскіх харэографаў, танцораў і балерын, а таксама дзеячаў сумежных творчых сфер. Кампанію нашаму земляку склалі, у прыватнасці, кампазітар Радзівон Шчадрын, майстар балетнай сцэны Ніна Семізорава, а таксама славутая балерына Наталля Бяссмертнава, якой прыз "Душа танца" прысуджаны пасмяротна, адзначае БЕЛТА.