Беларус Максім Мірны вярнуўся ў лік 200 наймацнейшых тэнісістаў свету

Пасля двухмесячнага перапынку Максім Мірны вярнуўся ў лік 200 наймацнейшых тэнісістаў свету.
У распаўсюджаным 24 сакавіка чарговым рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў 30-гадовы беларускі спартсмен займае 188-е месца, ён узняўся на 18 прыступак. У рэйтынгу парных гульцоў Мірны перамясціўся з 20-га на 19-ы радок. 

Яшчэ адзін беларус Уладзімір Ваўчкоў вярнуўся ў лік 400-х найлепшых тэнісістаў. З 403-га месца ён узняўся на 393-е.

У рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі Вікторыя Азаранка перамясцілася з 28-га на 27-е месца, а ў парным рэйтынгу яна засталася на 20-м радку.

БелаПАН