Беларусь назвалі адной з горшых краін паводле прававога становішча геяў
Беларусь разам з Турцыяй і Малдовай апынулася на перадапошнім месцы рэйтынгу еўрапейскіх краін паводле прававога становішча геяў. Даследаванне пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі геяў і лесбіянак было апублікаванае ў Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй 17 траўня. Наша краіна па шкале ад -4 да 10 набрала -1 бал. Горшы рэйтынг толькі ў Расіі і Ўкраіны – ім дасталося па -2 балы.
Так званы “Еўрапейскі вясёлкавы індэкс” ацэньвае заканадаўства кожнай з краін Еўропы на адсутнасць дыскрымінацыі людзей па прыкмеце сэксульнай арыентацыі. Ён таксама ўлічвае, ці ўзаконеныя ў краіне аднаполыя шлюбы і г.д.
Суседнія Латвія і Польшча размяшчаюцца ў рэйтынгу з 0 балаў, у Літвы ― 2 балы. Для параўнання, Косава займела 3 балы, Францыя і Нямеччына – па 5. Бельгія, Нідэрланды, Нарвегія і Іспанія маюць па 9 балаў. Бясспрэчны лідэр з 10 баламі ― Швецыя.