Беларусь не плануе на мяжы з Украінай паўнамаштабнай інфраструктуры
Беларусь не будзе будаваць паўнамаштабную інфраструктуру на мяжы з Украінай, нават нягледзячы на планы нашай паўднёвай суседкі ўступіць у НАТА. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі. "Украіна - наш сусед", - сказаў ён. Таксама Рачкоўскі адзначыў, што ўкраінскіх памежнікаў на беларуска-ўкраінскай мяжы працуе ў тры разы болей, чым беларускіх.
Інтэрфакс
Інтэрфакс