Беларусь не пусціць Расію ў Сусветную гандлёвую арганізацыю аднаасобна?

Дамоўленасці Беларусі, Расіі і Казахстана пра ўваход у Сусветную гандлёвую арганізацыю могуць быць адмененыя толькі на прэзідэнцкім узроўні. Пра гэта заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных на брыфінгу 29 красавіка. Савіных нагадаў, што дамоўленасць пра ўзгодненыя крокі па ўваходзе ў СГА краін Мытнага саюзу была дасягнутая прэзідэнтамі трох дзяржаваў. Беларусь мяркуе, што ўсе гэтыя дамоўленасці захоўваюцца. Па словах дыпламата, беларускі бок збіраецца запытаць інфармацыю наконт пазіцыі Расіі пра сумеснае ўступленне ў СГА.

Як нагадвае БелаПАН, 28 красавіка першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў заявіў, што Расія можа ўступіць у СГА самастойна.