Беларусь не зацікаўленая ў адкрыцці філіялаў замежных банкаў

Беларусь не зацікаўленая ў адкрыцці філіялаў замежных банкаў, паведаміў напярэдадні намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур. Забарона адкрыцця філіялаў замежных банкаў у цяперашні час з’яўляецца элементам стратэгіі развіцця дзяржавы. Зняцце такога абмежавання магчымае пасля нарошчвання моцы беларускай банкаўскай сістэмы. Пакуль жа гэта расцэньваецца як своеасаблівая пагроза эканамічнай бяспекі дзяржавы, бо можа выклікаць адток рэсурсаў за межы Беларусі, лічыць Тур.

У той жа час Беларусь вітае прыход замежных інвестараў у банкаўскую сістэму. Яны могуць як ствараць свае даччыныя банкі на тэрыторыі краіны, так і інвеставаць ва ўжо дзейсныя фінансава-крэдытныя ўстановы Беларусі.

Замежны капітал прысутнічае ў статутных фондах 23 з 27 дзейсных беларускіх банкаў, паведамляе БЕЛТА. У статутных фондах беларускіх банкаў прысутнічае расійскі, аўстрыйскі, вялікабрытанскі, кіпрыйскі, латвійскі, швейцарскі, галандскі, казахскі, лівійскі, канадскі, амерыканскі ды іншы капітал.