Беларусь, нягледзячы на эканомію, спажыванне газу не зменшыць

Беларусь не мае намер скарачаць спажыванне газу ў 2008 годзе, нягледзячы на яго падаражанне. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц.
Паводле яго слоў, наша краіна плануе імпартаваць 21,7 мільярда кубаметраў расійскага газу, кошт на які пакуль не вызначаны, паведамляе “Інтэрфакс”.

Пры гэтым міністр нічога не сказаў наконт дыкрэта прэзідэнта аб энергазберажэнні. Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка загадаў значна зменшыць спажыванне газу і электраэнергіі.