Беларусь па ўзроўні жыцця на 67-м месцы: у нас лепш чым ва Ўкраіне і Кітаі

Беларусь знаходзіцца на 67-м месцы па ўзроўні жыцця. З гэтым паказчыкам наша краіна трапіла ў спіс дзяржаў з сярэднім узроўнем развіцця. У такой групе таксама Расія, у якой 65-е месца, ды Ўкраіна з Казахстанам — яны на 77-м і 70-м месцах адпаведна. Адзначым, што жыццё ў Беларусі лепш, чым у такіх сусветных краінах-гігантах як Бразілія (69) і Кітай (81).

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся наступныя фактары: працягласць жыцця, узровень адукацыі і велічыня ВУП на душу насельніцтва. Падобныя даследаванні праводзяцца штогод групай незалежных навукоўцаў з 1990 года, інфармуе “Багнет”.

Самы высокі ўзровень жыцця аказаўся ў Нарвегіі. Другое і трэцяе месца з мінімальным адрывам ад лідэра занялі Ісландыя і Аўстралія.

У групу краін з нізкім узроўнем жыцця эксперты змясцілі 29 афрыканскіх краін і адзін востраў — Гаіці.

Непрыдатнымі для пражывання, паводле рэйтынгу, з'яўляюцца афрыканскія краіны Нігерыя, Сьера-Леоне і Малі.