Беларусь патрапіла ў спіс краін-”злосных парушальнікаў” аўтарскіх правоў
У спіс краін-”злосных парушальнікаў” патрапіла Беларусь. У Злучаных Штатах апублікаваны штогадовы даклад Упраўлення па гандлю ЗША, прысвечаны захаванню аўтарскіх правоў на амерыканскую інтэлектуальную ўласнасць гандлёвымі партнёрамі гэтай краіны. У спіс увайшлі 77 краін, 12 з якіх патрапілі ў раздзел “Найбольш небяспечных краін”. На шчасце, Беларусі там няма — спіс ачольваюць Расія і Кітай. Наша краіна была ўключаная ў раздзел “Краіны, якія выклікаюць непакой”. Побач з Беларуссю туды патрапілі і нашыя суседзі — Польшча і Ўкраіна.