Беларус Павел Ганчароў атрымаў золата на юніёрскім ЧС па біятлоне

У індывідуальнай гонцы на 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі першым стаў беларускі біятланіст Павел Ганчароў. Ён прайшоў дыстанцыю за 35 хв. 54,3 сек і не дапусціў ніводнага промаха.
 
Сёння ж на старт індывідуальнай гонкі на 10 км выйдуць дзяўчаты, сярод якіх і чатыры прадстаўніцы Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Сусветнае юніёрскае першынства завяршыцца 5 лютага.