Беларусь плануе на Алімпіядзе ўвайсці ў лік 20 наймацнейшых дзяржаў свету

Увайсці ў ў лік 20 наймацнейшых дзяржаў свету — такая задача стаіць перад беларускімі спартоўцамі на алімпіядзе ў Пекіне. Пра гэта паведаміў міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Грыгараў. Таксама ён адзначыў, што перад беларускімі спартоўцамі таксама пастаўленая задача паўтарыць поспех Сіднэйскай алімпіяды, калі было заваявана 17 медалёў, тры з якіх былі залатымі.

А.Грыгараў паведаміў, што ў цяперашні час допуск на ўдзел у алімпійскіх гульнях атрымалі 163 беларускія спартоўцы ў 19 відах спорту, максімальная колькасць - у цяжкай атлетыцы і гімнастыцы. Па словах міністра, 70 спартоўцаў маюць шанцы ўвайсці ў васьмёрку наймацнейшых.

Інтэрфакс