Беларусь стане галоўным канкурэнтам Расіі на рынку чорнай ікры?
Беларусь можа стаць галоўным канкурэнтам Расіі на рынку чорнай ікры, паведамляе Газета.ru. Кампанія "Санта Брэмар" стварае ў нашай краіне буйны аквакультурны комплекс па вырошчванню асятровых і вытворчасці чорнай ікры. Уладальнікі кампаніі плануюць праз некаторы час скласці канкурэнцыю вядучым экспарцёрам чорнай ікры — Расіі, Казахстану, Туркменістану, Азербайджану і Ірану. Паводле слоў дырэктара прадпрыемства "Санта Брэмар" Сяргея Нядбайлава, на цяперашні час вызначаныя партнёры, якія займуцца тэхналагічнай часткай праекту, — нямецкая і дацкая фірмы.
На рэалізацыю праекту спатрэбіцца ад 1,5 да 2 гадоў. Толькі ўкладанні ў абсталяванне і яго мантаж запатрабуе ад 10 мільёнаў еўра. Пры гэтым пад Брэстам будуць створаныя калоніі асятровых.
На рэалізацыю праекту спатрэбіцца ад 1,5 да 2 гадоў. Толькі ўкладанні ў абсталяванне і яго мантаж запатрабуе ад 10 мільёнаў еўра. Пры гэтым пад Брэстам будуць створаныя калоніі асятровых.