Беларус Вадзім Андрэйчык выйграў чэмпіянат свету па класічным бодыбілдынгу

Беларус Вадзім Андрэйчык (175 см) заваяваў залатую ўзнагароду на чэмпіянаце свету па класічным бодыбілдынгу, які прайшоў у Расіі. Спаборніцтвы праходзілі па правілах IFBB у Калінінградзе.  Бясспрэчнымі лідэрамі на турніры сталі гаспадары. На іх рахунку чатыры залатыя, два срэбныя і адзін бронзавы медаль. У камандным першынстве зборная Беларусі заваявала срэбра, адарваўшыся ад палякаў на адзін бал. Ад расіянаў беларусы адсталі на 40 ачкоў.

Адзіную залатую ўзнагароду ў мужчынскіх спаборніцтвах у расіянаў змог адабраць беларус Вадзім Андрэйчык. Ён выйграў спаборніцтвы ў катэгорыі да 175 см. Прадстаўніку Гродна удалося абыйсці пецябруржца Анатоля Шлейна.

Усяго ў Калінінград з'ехаліся каля 200 спартоўцаў. У фінальным этапе супернічалі 99 атлетаў з 26 краінаў.

Спорт Беларусь