Беларусь выканала дамоўленасці з Расіяй па пастаўках малака
Беларусь выканала раней дасягнутыя з Расспажыўнаглядам дамоўленасці па пераафармленні дакументаў для паставак малочнай прадукцыі на расійскі рынак. Пра гэта паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Савельеў.
Паводле яго слоў, беларускія прадпрыемствы атрымалі 624 санітарна-эпідэміялагічныя заключэнні на розныя віды малочнай прадукцыі, перадае БЕЛТА.
Нагадаем, на пачатку чэрвеня былі спыненыя пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію.
Расспажыўнагляд абгрунтаваў гэтае рашэнне тым, што беларускія вытворцы і пастаўшчыкі не перааформілі дазвольную дакументацыю ў адпаведнасці з новым расійскім тэхнічным рэгламентам.
Пад забаронай апынулася больш за 1,2 тысячу найменняў. Пастаўкі беларускага малака аднавіліся толькі 18 чэрвеня.