Беларус, якога лічылі зніклым без вестак, знайшоўся ў аэрапорце "Мінск"

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" беларускія памежнікі выявілі суайчынніка, які лічыўся зніклым без вестак. 33-гадовы мужчына быў абвешчаны ў вышук па ўсёй СНД. Як выявілася, увесь гэты час ён пражываў у Швейцарыі.

У рукі памежнікам беларус трапіў непасрэдна з трапа самалёта Жэнева — Мінск. Як інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта, на радзіму мужчына вярнуўся не добраахвотна: швейцарскія ўлады дэпартавалі яго за парушэнне мясцовага заканадаўства.

Цяпер мужчыну перадалі супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Фота: newsbel.by