Беларусь запазычылася за расійскі газ 45 мільёнаў долараў?
Беларусь не выконвае свае абавязацельствы па аплаце расійскага газу. Пра гэта сёння паведамляе расійская газета "Ведомости", якая спасылаецца на свае крыніцы ва ўрадзе Расіі і "Газпраме". У другім квартале 2008 года Беларусь заплаціла за газ па цэнах першага квартала, у той жа час як паводле дамовы ад снежня 2007-га цана на газ прывязана да еўрапейскай. У першым квартале яна склала 119 долараў, а ў другім - ужо 128 долараў за тысячу кубаметраў газу.
Газета "Ведомости" нагадвае, што Беларусь штогод закупляе ў Расіі каля 20 млрд кубаметраў газу. З гэтага вынікае, што запазычанасць за квартал можа скласці да 45 мільёнаў долараў.
Нагадаем, днямі міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка заявіў, што, калі ў канцы 2008 года цана на газ перавысіць 140 долараў за тысячу кубаметраў, то гэта негатыўна адаб'ецца на беларускай эканоміцы і выкліча дэфіцыт бюджэта.
Яшчэ ў пачатку чэрвеня расійскі амбасадар у Мінску Аляксандр Сурыкаў выказаў меркаванне, што ў 2009 годзе беларусам давядзецца плаціць за газ ужо 200 долараў.
Верагодна, пытанне пра цану на газ для Беларусі будзе абмяркоўвацца на сустрэчы расійскага і беларускага прэм'ераў, якая адбудзецца 27 чэрвеня ў Маскве.