Беларусам могуць даваць зямельныя ўчасткі без уліку прапіскі

Дзяржкаммаёмасць Беларусі прапаноўвае надаць грамадзянам, якім неабходна паляпшэнне жыллёвых умоў, права атрымліваць зямельныя ўчасткі без аўкцыёнаў. Гэта прапануецца рабіць не толькі па месцы жыхарства і працы, але і ў іншых населеных пунктах. Паводле інфармацыі Агенцтва фінансавых навінаў, ведамства падрыхтавала адпаведныя змены і дадаткі ў заканадаўства. Новаўвядзенні не закрануць Мінск і абласныя цэнтры. Аднак у гэтых гарадах зямельныя ўчасткі без аўкцыёну прапаноўваецца даваць шматдзетным сем'ям, якія маюць трох і больш дзяцей, і ўдзельнікам ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якім неабходна палепшыць жыллёвыя ўмовы.