Беларуска Таццяна Пучак выйшла ў паўфінал тэніснага турніра ў Цынцынаці

Беларуска Таццяна Пучак выйшла ў паўфінал парнага разраду тэніснага турніра ў Цынцынаці.
Разам з расіянкай Алінай Жыдковай яна выйшла пераможцай у сустрэчы з дуэтам Наталі Грандэн (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка) і Каміль Пін (Францыя) — 7:6, 6:1. Нагадаем, раней Пучак выбыла з барацьбы ў адзіночным разрадзе турніра ў Цынцынаці.

Прессбол