Беларуска заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы

Беларуская штангістка Настасся Асмалоўская заваявала золата на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы. Спаборніцтвы адбываліся ў польскім Уладзіслававе. Нашая спартоўка выступала ў катэгорыі да 63 кг. Яна падняла 198 кг (88 кг у рыўку + 110 кг у штуршку). Дарэчы, такі ж вынік паказала і расіянка Таццяна Ніяматава. Асмалоўская выйграла ў саперніцы за кошт таго, што важыла менш за канкурэнтку.

Трэцяе месца, паведамляе "Чемпионат.ру", дасталося немцы Крысцін Ульрых — 197 (87+110).