Беларуская федэрацыя футбола: Туркі нам афіцыйна не адмовілі
Беларуская федэрацыя футбола не атрымала ніякіх дакументаў пра адмову нацыянальнай зборнай Турцыі прыехаць у Мінск на таварыскі матч. Нагадаем, напярэдадні з’явілася інфармацыя, што якраз 26 сакавіка 2008
года туркі гуляюць не з беларусамі, а з расіянамі ў Турцыі.
Але Беларуская федэрацыя спасылаецца на пісьмовае пацверджанне, якое раней дасылаў турэцкі бок.
Між тым на сайце Турэцкай федэрацыі футбола апублікаваны календар матчаў на бліжэйшы перыяд, згодна з якім 26 сакавіка іх каманда гуляе ў гасцях… са зборнай Украіны. У Федэрацыі футбола Украіны БелаПАН гэтую інфармацыю не пацвердзілі.