Беларуская футбольная “маладзёжка” ўзначаліла адборачную групу Еўра-2009

16 кастрычніка ў Будапешце маладзёжная зборная Беларусі па футболе выйграла ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2009 года ў каманды Венгрыі з лікам 1:0 і ўзначаліла турнірную табліцу 8-й адборачнай групы. Пераможны гол на 42-й хвіліне матчу забіў паўабаронца наваполацкага "Нафтана" Дзмітрый Камароўскі. Сёння ў 8-й адборачнай групе Латвія будзе прымаць Сербію. Зборная Беларусі свой наступны матч правядзе 16 лістапада дома з камандай Сан-Марына.

Становішча ў турнірнай табліцы:

Беларусь — 12 ачкоў (5 матчаў),
Венгрыя — 9 (5),
Сербія — 7 (4),
Латвія — 4 (4),
Сан-Марына — 0 (4).

БелаПАН