Беларуская "маладзёжка" выйшла ў фінальны тур чэмпіянату свету па гандболе
Моладзевае першынство свету пройдзе з 19 ліпеня па 2 жніўня ў Бразіліі.
Моладзевая зборная Беларусі (U-21) па гандболе паспяхова выступіла ў кваліфікацыі чэмпіянату свету і заваявала пуцёўку ў фінальную стадыю.
У заключным туры спаборніцтваў 5-й адборачнай групы беларусы абыгралі ў вырашальным паядынку сапернікаў са Швейцарыі з лікам 27:25 (14:12). Найбольш плённа ў ліку пераможцаў гуляў Глеб Гарбуз, у актыве якога 8 закінутых мячоў, адзначае БЕЛТА.
Перад гэтым беларуская "маладзёжка" таксама абыграла аднагодкаў з Чарнагорыі — 31:25 і Косава — 35:25.
Акрамя беларускіх гандбалістаў у фінальны турнір выйшлі пераможцы яшчэ сямі адборачных груп: Расія, Францыя, Нідэрланды, Нарвегія, Румынія, Іспанія, Сербія. Раней пуцёўкі атрымалі яшчэ тры каманды — папярэдні трыумфатар моладзевага чэмпіянату планеты зборная Даніі, а таксама пераможца і срэбраны прызёр леташняга першынства Еўропы — каманды Нямеччыны і Швецыі.
Моладзевае першынство свету пройдзе з 19 ліпеня па 2 жніўня ў Бразіліі.
Фота — rsport.ru