Беларуская моладзь паехала ў Італію на сустрэчу з Папам Рымскім
Вернікі-каталікі з трох парафій Гомельскай вобласці 25 жніўня накіраваліся ў Італію на сустрэчу Папы Рымскага Бенедыкта XVI з моладзю. Яны прадстаўляюць Рэчыцу, Светлагорск і Гомель.
У склад групы ўваходзіць 86 чалавек. Яны праедуць на аўтобусах праз Польшчу, Чэхію, Аўстрыю і Італію. Яшчэ дзве групы вернікаў паехалі ў Італію з Гродна і Маладзечна.
Нагадаем, сустрэча з Папам Рымскім пройдзе ў італьянскім горадзе Ларэта 1-2 верасня. На яе прыедзе моладзь з усёй Еўропы. Плануецца, што ў Беларусь паломнікі вернуцца 7 верасня.
БелаПАН