Беларуская мытня перагледзела пошліны: бананы, персікі і грушы патаннеюць
Беларуская мытня перагледзела пошліны на шэраг найменняў садавіны, што імпартуецца ў нашу краіну.
Паводле слоў супрацоўніка адной з фірм, што займаецца аптовымі закупамі садавіны за мяжой і ўвозам яе ў Беларусь, новыя мытныя індыкатывы пачалі дзейнічаць з панядзелка:
Імпарцёр: “З панядзелка па 9 ці 10 пазіцыях набылі моц новыя індыкатыўныя кошты, якія больш адлюстроўваюць рэальную карціну, а не нейкія незразумелыя думкі мытнага камітэта. Гэта датычыцца бананаў, груш, персікаў, вінаграду, часнаку”.
Індыкатыў – гэта фіксаваная велічыня, ад якой залежыць увазная пошліна на некаторыя імпартныя прадукты. Мытня спаганяе пошліны па індыкатывах, бо так прасцей. Улічваць для фарміравання пошліны рэальныя кошты ў кожным канкрэтным выпадку – гэта вельмі вялікі кавалак працы.
Звычайна індыкатыў вышэйшы за закупачныя кошты, і пошліна атрымліваецца завялікая. Імпарцёр уключае яе ў кошт, па якім садавіну набываюць дробныя аптавікі і крамы. Так завялікая пошліна ўплывае на нацэнкі, якія робяць гандляры, і садавіна робіцца яшчэ даражэйшай.