Беларуская пенсіянерка пакінула ў аўтобусе 4 тысячы долараў і злітак золата

З сабой яны ўзялі ўсе зберажэнні, якія збіралі на вяселле ўнука. Аднак, прыехаўшы ў вёску, жанчына не знайшла сваёй сумачкі. Яна вярнулася ў горад і звярнулася ў міліцыю.



Пенсіянерка была вельмі здзіўленая, калі супрацоўнікі райаддзела вынеслі яе сумачку, у якой ляжалі і грошы, і 50-грамовы злітак. Аказалася, што 28-гадовы кіроўца рэйсавага аўтобуса, вярнуўшыся ў парк, пабачыў на сядзенні пакінутую рэч. Малады мужчына адразу перадаў знаходку ў міліцыю, паведамляе БЕЛТА.
 

Фота — Fotolia