Беларуская тэнісістка Мілеўская зрабіла дубль на турніры ў Турцыі
Паспяхова выступіла на тэнісным турніры ITF у Турцыі беларуска Ксенія Мілеўская. У Анталіі ў фінале адзіночнага разраду 17-гадовая мінчанка перамагла Мішэль Жэрардс з Галандыі з лікам 6:2, 6:2. У парным фінале Мілеўская і аўстрыйка Мелані Клафнер атрымалі
пераканаўчую перамогу з лікам 6:2, 7:5 над грузінска-турэцкім дуэтам
Аксанай Калашнікавай і Пемрай Озген, паведамляе сайт championat.ru.