Беларускі баец Андрэй Арлоўскі здымаецца ў новым фільме Жана-Клода Ван Дама

Беларускі баец змяшанага стылю і былы чэмпіён па версіі UFC у цяжкай вазе Андрэй Арлоўскі здымаецца ў новым фільме Жана-Клода Ван Дама "Ўніверсальны салдат: новы пачатак". Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", цяпер спартовец на здымках у Балгарыі. Андрэй будзе граць ролю незвычайнага злыдня. У баевіку рэжысёра Джона Хаймса таксама занятыя такія вядомыя акцёры, як Жан-Клод Ван Дам і Дольф Лундгрэн.