Беларускі камуніст хоча выключыць з партыі кіраўніцтва за здраду ідэалам
Былы сябра Цэнтральнага камітэта Партыі камуністаў Беларускай Алег Шапавалаў падаў у ЦК заяву аб выхадзе з партыі. Таксама ён патрабуе выключыць з партыі першага сакратара ЦК ПКБ Сяргея Калякіна і міжнароднага сакратара партыі Аляксея Елісеева — "за здраду ідэалам камунізму". Таксама ён просіць Мінскі абкам ПКБ выключыць з партыі сакратароў ЦК ПКБ Валер'я Ухналёва і Алену Скрыган.
Заяву Алег Шапавалаў падаў яшчэ 8 ліпеня на Бюро ЦК ПКБ, дзе разглядалася заява Бабруйскай арганізацыі Партыі камуністаў. Бабруйскія партыйцы выказалі нязгоду з "рэфармаваннем партыі" і заявілі пра намер склікць аргкамітэт па стварэнні кампартыі на прынцыпах марксізму-ленінізму.
Бюро ЦК стварыла адмысловую камісію на чале з першым сакратаром Гомельскага абкама ПКБ Уладзімірам Сякеркам, якая павінна разабрацца ў сітуацыі.
Пазіцыі Бабруйскай арганізацыі ПКБ знаходзяць падтрымку ў шэрагах кампартыі. Паводле звестках "Беларускага партызана", нязгоду з рэфармаваннем партыі выказвае і Мінская гарадская арганізацыя.
Нагадаем, што спробы фронды ў ПКБ пачаліся пасля таго, як адбылася першая сесія з'езду ПКБ, на якой камуністам прапанавалі абмеркаваць тры новыя варыянты назвы партыі: Беларуская партыя левых, Партыя дэмакратыі і справядлівасці і Партыя "Радзіма". Частка чальцоў ПКБ лічыць задуманае рэфармаванне партыі адступленнем ад ідэалаў камунізму, таму і выказвае пратэст супраць дзеянняў кіраўніцтва ПКБ.