Беларускі музей набыў у прыватнай асобы вопратку святара канца XVIII ст. (фота)

Надзвычай рэдкі экспанат набыў Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі ў прыватнай асобы. Гэта - арнат - вопратка каталіцкага святара канца XVIII стагоддзя. Яна ўпрыгожаная ўстаўкамі са слуцкага пояса, і гэта павышае гістарычную і музейную каштоўнасць арната. Як адзначае Першы тэлеканал, такіх рэчаў у Беларусі адзінкі. Цяпер музейны экспанат чакае рэстаўрацыя, магчыма, у ёй возьмуць удзел спецыялісты з Польшчы.