Беларускі парламент вырашыць пытанне аб прызнанні Пдн Асеціі і Абхазіі

На восеньскай сесіі беларускага парламента будзе разгледжана пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.
Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю літоўскім журналістам. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яго ўласнае меркаванне складаецца з меркавання народа.

Пры гэтым ён адзначыў, што "калі зыходзіць з чалавечых меркаванняў, то мы даўно павінны былі падтрымаць Расію", інфармуе “Інтэрфакс”.