Беларускі турыст зламаў пазваночнік у расійскім музеі – на яго ўпаў якар

Пераломам пазваночніка закончылася наведванне расійскага музея для беларускага турыста. Здарэнне адбылося ў вёсцы Вяськова Пераслаўль-Залескага раёна Яраслаўскай вобласці Расіі.  Група беларусаў наведала мясцовы музей “Боцік Пятра першага”. Традыцыйна турысты робяць здымкі на памяць каля якараў Пятроўскай флатыліі, якія стаяць перад музеем на гранітным пастаменце, умацаваныя ланцугамі.

Каб зрабіць “класны” здымак. беларусы аж упяцёх павіслі на якары і канструкцыя не вытрымала. У выніку на 23-гадовага Марка Казлоўскага ўпаў адзін з якараў. З пераломам пазваночніка яго адвезлі ў бальніцу, дзе зараз рыхтуецца аперацыя.

http://yar.kp.ru