Беларускі заваявалі 4 "бронзы" на Кубке свету па мастацкай гімнастыцы

У Партугаліі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы беларускія спартсменкі выйгралі чатыры бронзавыя ўзнагароды.

Тры прызавыя месцы яны заваявалі ў групавых практыкаваннях. Беларуская дружына ў складзе Аліны Туміловіч, Глафіры Марціновіч, Веры Давыдовіч, Дзіны Гайцюкевіч, Зінаіды Лунінай і Алесі Бабушкінай узышла на трэцюю прыступку пастамента ў алімпійскім шматбор'і, у практыкаванні з пяццю скакалкамі, а таксама ў кампазіцыі з трыма абручамі і чатырма булавамі.

Чацвёртая "бронза" беларусак на партугальскім этапе Кубка свету ў актыве Іны Жукавай. Яна стала трэцяй у практыкаванні з абручом.

БЕЛТА