Беларускі згуляюць з гандбалісткамі Нямеччыны, Італіі і Славеніі
Лёсаванне адборачнага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы 2010 года па гандболе адбылося ў штаб-кватэры Еўрапейскай федэрацыі гандболу ў Вене. Зборная Беларусі патрапіла ў 4-ю кваліфікацыйную групу разам з камандамі Нямеччыны, Італіі і Славеніі. На думку галоўнага трэнера нашай каманды Канстанціна Шараварава, усе сапернікі ўяўляюць вельмі грозную сілу. Аднак нашы дзяўчаты не збіраюцца саступаць і будуць імкнуцца заняць адно з двух першых месцаў і атрымаць пуцёўку ў фінальны раўнд кантынентальнага першынства. Ён пройдзе ў Даніі і Нарвегіі ў снежні 2010 года.
Адборачны цыкл стартуе ў сярэдзіне кастрычніка гэтага года, а завершыцца ў канцы траўня 2010 года.
БЕЛТА
Адборачны цыкл стартуе ў сярэдзіне кастрычніка гэтага года, а завершыцца ў канцы траўня 2010 года.
БЕЛТА