Беларускім памежнікам здаўся швейцарац, які хоча жыць у нашай краіне

Грамадзянін Швейцарыі просіць прытулку ў Беларусі. Ён прыехаў у Брэст на аўтамабілі з Польшчы і паведаміў памежнікам пра сваё рашэнне застацца ў нашай краіне. Цяпер 32-гадовы мужчына знаходзіцца ў Цэнтры размяшчэння мігрантаў у Брэсце, праводзіцца праверка яго дадзеных.

БелаПАН