Беларускія альпіністы скарылі 6-тысячнік Айленд-пік у Гімалаях
Шасцёра беларусаў узышлі на шасцітысячнік Айленд-пік у Непале. На скарэнне вяршыні альпіністам спатрэбілася 7 дзён, перадае тэлеканал СТВ. Экспедыцыя адбылася ў межах праекту "Сем вяршыняў", мэта якога — прыцягнуць аматараў здаровага ладу жыцця да незвычайных падарожжаў. У скарбонцы беларускіх альпіністаў узыходжанні на Эльбрус, Кіліманджара, Аканкагуа і самы вялікі ў свеце вулкан Катапаксі. Сёлета беларускі сцяг з'явіўся і на Айленд-піку, дакладная вышыня якога складае 6189 метраў.