Беларускія атлеты заваявалі 73 алімпійскія ліцэнзіі, патрэбныя яшчэ каля 100

Беларускія атлеты за 388 дзён да Алімпійскіх гульняў у Пекіне заваявалі 73 алімпійскія ліцэнзіі ў шасці відах спорту.  Паводле інфармацыі Міністэрства спорта і турызма, найбольш алімпійскіх нарматываў выканалі легкаатлеты — 47. У плаванні заваявана 10 ліцэнзій, у кулявой стральбе — 9, у веласпорце — 1.

Значная колькасць ліцэнзій будзе разыграная на чэмпіянатах свету і Еўропы, якія пройдуць з удзелам беларусаў. Мяркуецца, што ў Пекін у 2008 годзе паедуць 160-170 беларускіх спартсменаў.

БЕЛТА