Беларускія біятланісткі занялі пятае месца на этапе Кубка свету ў Нямеччыне

Пятае месца ў эстафеце 4х6 кіламетраў занялі беларускія біятланісткі на этапе Кубка свету ў нямецкім Оберхофе.  Наша каманда ў складзе Людмілы Калінчык, Дар’і Дамрачовай, Людмілы Ананька і Вольгі Кудрашовай абышліся без штрафных кругоў, скарыстаўшы 9 дадатковых патронаў. Пераможцам са зборнай Нямеччыны беларускі прайгралі 2 секунды, паведамляе “Прессбол”.