Беларускія чыноўнікі змогуць прымаць падарункі, не даражэйшыя за 155 тысяч

У Беларусі на заканадаўчым узроўні будзе замацаваная забарона на атрыманне дзяржаўнымі службоўцамі падарункаў у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў. Чыноўнікі змогуць на законных падставах прымаць сувеніры, якія атрымаюць падчас пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў. Аднак іх кошт не павінен быць большы за 155 тысяч рублёў.

Калі ж сувеніры каштуюць больш, яны перадаюцца ў прыбытак дзяржавы паводле рашэння камісіі, якую стварае кіраўнік дзяржаўнага органа. Адпаведныя папраўкі ў шэраг законаў па пытаннях дзяржаўнай службы 27 чэрвеня былі прынятыя Палатай прадстаўнікоў.

Інтэрфакс