Беларускія футбалісткі прайгралі нарвежкам з лікам 0:5 (фота)
Зборная Беларусі па жаночым футболе з разгромным лікам — 0:5 — прайграла камандзе Нарвегіі. Матч прайшоў 30 сакавіка ў Гродне. Гульня атрымалася багатай на галы, але беларускіх заўзятараў наўрад ці парадавала. Падапечныя Зміцера Шаўчука прапусцілі 2 галы ў першым тайме і 3 — у другім.
У сваёй адборачнай групе да чэмпіяната свету 2011 года Беларусь з 4 ачкамі займае трэцяе месца. На першым месцы нарвежкі — 12 ачкоў. На другім з 7 ачкамі зборная Галандыі. Але беларускі маюць адну гульню ў запасе.
Фота: prosto-free.