Беларускія футбалісты-юніёры не змаглі выйсці ў фінал чэмпіянату Еўропы

31 траўня на мінскім стадыёне "Трактар" юніёрская зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю 0:0 з англічанамі у заключным туры элітнага раунда кваліфікацыі ў групе 1.
У іншым матчы, які прайшоў у Барысаве, Польшча перамагла Сербію — 1:0. Такім чынам наша каманда заняла ў групе другое месца пасля каманды Англіі, якая і паедзе на фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Чэхіі ў сярэдзіне ліпеня.

БелаПАН