Беларускія футбольныя клубы сёння гуляюць у плэй-оф Лігі Еўропы

У плэй-оф Лігі Еўропы сёння гуляюць адразу тры беларускія футбольныя клубы, чаго яшчэ ніколі не было. Мінскае "Дынама" і магілёўскі "Дняпро" першыя гульні другога па значнасці еўрапейскага футбольнага клубнага турніру правядуць у гасцях, а барысаўскі БАТЭ — на сваім полі. Чэмпіёны краіны згуляюць з партугальскім “Марыціму”. Дынамаўцаў чакае сустрэча з бельгійскім "Бруге", а магілёўцаў — з іспанскім "Вільярэалам".

Калі шанцы БАТЭ і "Дынама" балельшчыкі і эксперты ацэньваюць як пяцьдзесят на пяцьдзесят, то "Дняпру" ў матчы з "Вільярэалам" раяць спадзявацца на цуд, адзначае Першы тэлеканал.

Прамая трансляцыя матча з Барысава пачнецца на тэлеканале "Лад" у 18.55. У 21.30 "Лад" пачне трансляцыю з Бельгіі.