Беларускія грузы - выратаванне для Клайпеды, лічыць папулярны часопіс Літвы

Клайпедчане адкрыта кажуць, што на працягу апошніх двух гадоў крызіснага перыяду беларускія грузы, асабліва цвёрдыя і сыпучыя ўгнаенні, сталі сапраўдным выратаваннем для порта, піша папулярны літоўскі часопіс "Вяйдас", паведамляе БЕЛТА.

У 2009-м і першай палове 2010 года колькасць прадукцыі "Беларуськалія", экспартуемай праз тэрмінал Klasco Б.Лубіса, вырасла ўдвая і да канца года павінна скласці 4 мільёны тон.

Беларускія грузы складаюць каля чвэрці аб'ёму ўсіх грузаў Клайпедскага порта і вялікую частку транзітных грузаў. Бо беларускія грузы, якія экспартуюцца не праз Клайпеду, а праз Калінінградскі порт, усё роўна перавозяцца Літоўскай чыгункай.