Беларускія медыкі абвяргаюць звесткі пра пачатак другой хвалі грыпу

Медыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заявілі, што Беларусь уваходзіць у зону, дзе пачынаецца другая хваля "свінога" грыпу. Актыўнасць віруса А/H1N1, па іх словах, назіраецца таксама ў Балгарыі, Малдове і Ўкраіне.
Другая хваля "свінога" грыпу, кажуць міжнародныя спецыялісты, пачалася ў сувязі з распаўсюджваннем сезонных відаў грыпу.

Тым часам беларускія медыкі не пацвярджаюць заявы замежных калег. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміла загадчыца супрацьэпідэмічнага аддзялення Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Крэтава. Па яе словах, у Беларусі пакуль не назіраецца другая хваля захворванняў на грып. Аднак даваць прагнозы на бліжэйшы час спецыяліст не рызыкуе:

Крэтава: “Не ведаем. Гэта складана, бо год зусім непрадказальны! Нам прадказваюць, што гэта будзе канец снежня — студзень. Вельмі цяжка сказаць, прагноз — справа няўдзячная... Пакуль у нас спакойна”.