Беларускія мядзведзі сталі дужэйшымі, бо менш спяць – навуковец Мядзведзеў
Дужэйшымі сталі беларускія мядзведзі, бо яны менш спяць і лепш харчуюцца падчас цёплых зімаў. Пра гэта “Інтэрфаксу” паведаміў навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Бярэзінскі біясферны запаведнік” Ігар Мядзведзеў. Паводле яго словаў, у апошнія гады мядзведзі прызвычаіліся да таго, што
кладуцца на спячку не з канцы лістапада – пачатку снежня, як было 10-15
гадоў таму, а ў студзені.
“Скарачэнне тэрміна спячкі ў пэўнай ступені станоўча паўплывала на папуляцыю беларускіх мядзведзяў”, адзначыў заолаг.
“Скарачэнне тэрміна спячкі ў пэўнай ступені станоўча паўплывала на папуляцыю беларускіх мядзведзяў”, адзначыў заолаг.